Радыё Свабода Сёньня кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна затрымала і зьбіла міліцыя. Намесьнік гарадзкога пракурора спадар Старавойтаў зрабіў заяву для прэсы. Ён паведаміў, што Аляксандар Казулін зьдзейсьніў "супрацьпраўнае дзеяньне". Ён патлумачыў, што Казулін учыніў хуліганскія дзеяньні.
Намесьнік пракурора паведаміў, што ў РУУСе, у дзяжурнай частцы міліцыі, спадар Казулін разьбіў партрэт Лукашэнкі. І цяпер супрацоўнікі пракуратуры яшчэ ня ведаюць, як кваліфікаваць гэты ягоны ўчынак.
Ён паабяцаў, што недзе да 16-й гадзіны пракуратуры плянуе вызначыцца. Гэта будзе або абраза Лукашэнкі, або будзе злоснае хуліганства.
Увесь гэты час будзе знаходзіцца пад вартай у дзяжурнай частцы Кастрычніцкага РУУСу. Сюды падышлі людзі, нягледзячы на той інцыдэнт, што тут быў адбыўся. Падыходзяць усё новыя людзі. Каля плоту РУУСу зараз стаяць некалькі дзясяткаў чалавек.
Кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін зьбіты камандзірам брыгады спэцназу Дзьмітрыям Паўлічэнкам (фотарэпартаж) Казуліна зьбілі, а потым затрымалі і адвезьлі ў міліцыю Мілінкевіч выказаў салідарнасьць з Казуліным Міліцыянты затрымалі і зьбілі прыхільнікаў Аляксандра Казуліна і журналістаў, каля пастарунку чуліся стрэлы Да Казуліна выклікалі хуткую дапамогу