А.Вайтовіч: Лукашэнка ня мае права балятавацца

Радыё Свабода Былы ўдзельнік прэзыдэнцкай гонкі акадэмік Аляксандр Вайтовіч падаў заяву ў Цэнтральную выбарчую з просьбай адмяніць рэгістрацыю кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
На думку акадэміка, Лукашэнка незаконна ўдзельнічае ў кампаніі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта, паколькі яго ўказ ад 7 верасьня 2004 году аб правядзеньні рэфэрэндуму наконт прадстаўлення яму магчымасьці балятавацца на прэзыдэнта больш за два разы разыходзіцца з Канстытуцыяй краіны і ня можа дзейнічаць.

Таксама Вайтовіч абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў выкарыстаньні службовага становішча пры вядзеньні выбарчай кампаніі, што парушае выбарчы кодэкс.

Вайтовіч сьцьвярджае, што, парушаючы артыкул 74 Выбарчага кодэкса, практычна ўсе дзяржаўныя СМІ вядуць "татальную агітацыю за абраньне прэзыдэнтам Лукашэнкі".