Мілінкевіч скардзіцца ў КДБ, ЦВК і АБСЭ

Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч накіраваў скаргі на перашкоды ў правядзеньні агітацыйнай кампаніі.
Як паведаміў Сяргей Вазьняк, кіраўнік прэсавай службы кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі, Аляксандра Мілінкевіч зьвярнуўся са скаргамі на адрас генэральнага пракурора, старшыні КДБ, міністра ўнутраных справаў, старшыні Цэнтравыбаркаму і місіяў назіральнікаў ад АБСЭ і СНД.

Спадар Мілінкевіч абскарджвае апошнія затрыманьні актывістаў сваёй ініцыятыўнай групы міліцыяй, канфіскацыяю легальнай друкаванай прадукцыі, іншыя перашкоды ў вядзеньні агітацыйнай кампаніі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.