На канфэрэнцыі ў Польшчы абмяркуюць беларускія выбары

Радыё Свабода Сёньня ў Варшаве адбудзецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі.
У канфэрэнцыі возьмуць удзел шэраг выбітных польскіх і беларускіх публіцыстаў, палітолягаў, сацыёлягаў. Сярод іх – былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч, які параўнае сытуацыю напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне і цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.