А.Аўруцін: саюз пісьменьнікаў адмывае гранты для апазыцыі

Радыё Свабода Саюз беларускіх пісьменьнікаў стаў “дробнай палітычнай партыяй, празь якую зручна перапампоўваць гранты на падтрымку апазыцыі” – пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі сакратар новастворанага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Анатоль Аўруцін.
Паводле Аўруціна, “праз Саюз беларускіх пісьменьнікаў па 60-70 тысячаў эўра пераходзіць на падтрымку “джынсавай” рэвалюцыі”.

Сакратар праўладнага СПБ паведаміў, што на сёньняшні дзень у пісьменьніцкай арганізацыі, у кіраўніцтва якой ён уваходзіць, налічваецца каля 300 сяброў.

Анатоль Аўруцін таксама прапанаваў стварыць адзіны беларуска-расейскі пісьменьніцкі саюз.