ЦВК акрэдытавала 240 замежных назіральнікаў

Радыё Свабода Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі акрэдытавала 240 міжнародных назіральнікаў, якія праводзяць датэрміновае назіраньне за выбарчай кампаніяй.
124 назіральніка акрэдытаваныя ад групы краінаў СНД, 40 – ад бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ, 48 – ад парлямэнцкага сходу Беларусі і Расеі, 6 – ад сталага камітэта саюзу Беларусі і Расеі, 4 – ад няўрадавых брытанскіх арганізацыяў, па два – ад выбаркамаў Армэніі, Азэрбайджану і Казахстану.

Прадстаўнікі ЦВК Беларусі паведамілі, што ў найбліжэйшы час будуць акрэдытаваныя яшчэ 421 назіральнік ад СНД і каля 400 – ад бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ.