"Адбыўся эфэкт выбуху бомбы": абмеркаваньне тэлевыступаў кандыдатаў

Радыё Свабода На гэтым тыдні адбыліся першыя выступленьні кандыдатаў у прэзыдэнты на дзяржаўным тэлебачаньні і ўзмацніліся рэпрэсіі супраць грамадзкіх актывістаў, якія ў гэтай кампаніі працуюць. Гэтыя дзьве тэмы ў новай праграме "Суботняя пэрспэктыва" з аналітыкамі “Свабоды” Валерам Карбалевічам і Юрыем Дракахрустам абмяркоўвае Аляксей Знаткевіч.