Адвакатку не пусьцілі да затрыманых актывістаў "Партнэрства"

Радыё Свабода Сьледчыя КДБ ў справе Цімафея Дранчука, Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі і Міколы Астрэйкі павінны ім, згодна з заканадаўствам, прад’явіць абвінавачаньне альбо вызваліць з-пад варты.
Адвакатку Веру Страмкоўскую не пусьцілі да Эніры Браніцкай і Міколы Астрэйкі. Сьледчыя спаслаліся на тое, што ў затрыманых ёсьць супярэчнасьці ў паказаньнях.

Цімафея Дранчука абараняе адвакат Павал Сапелка. Паводле заканадаўства, усе затрыманыя мусяць быць забясьпечаныя адвакатамі. У іншым выпадку іх паказаньні могуць прызнаць несапраўднымі.