Прэзыдэнтка Латвіі занепакоена сытуацыяй у Беларусі

Радыё Свабода Прэзыдэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга выказала занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі ў сувязі з перасьледам палітычнай апазыцыі.
Сёньня ў інтэрвію радыё SWH прэзыдэнтка сказала, што перасьлед прадстаўнікоў апазыцыі сьведчыць пра тое, што Беларусь рухаецца да ўсё большай палітычнай ізаляцыі, і адзін зь нямногіх партнэраў, які ў яе застаецца, гэта Расея.

Як мяркуе прэзыдэнтка Латвіі, Эўразьвязу трэба гаварыць з Расеяй, каб разам можна было знайсьці рашэньне, як ставіцца да працэсаў у Беларусі, і як вырашаць сытуацыю.