Затрыманы намесьнік генэральнага дырэктара “Белавія”

Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесьніка генэральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белавія”.
Менская пракуратура распачала супраць яго крымінальную справу. Намесьніка генэральнага дырэктара падазраюць у атрыманьні хабару на 350 тысяч эўра. Вядзецца сьледзтва.