У Варшаве адбыўся пікет каля беларускай амбасады (фота)

Радыё Свабода Сёньня ў Варшаве каля амбасады Беларусі ў Польшчы адбыўся пікет з патрабаваньнем вольных і справядлівых выбараў. Удзельнікі акцыі – беларусы, якія жывуць у Варшаве, дэманстравалі таксама сваю падтрымку кандыдату ад аб''яднаных апазыцыйных сілаў Аляксандру Мілінкевічу.
Раней удзельнікі пікету – іх было каля дзясятка – перадалі звароты да амбасадаў заходніх краінаў у Польшчы, з заклікам патрабаваць ад беларускіх уладаў дэмакратычных выбараў.