Расейскі МЗС: назіральнікі АБСЭ неаб''ектыўныя

Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Расеі называе "прадузятым" падыход назіральнікаў АБСЭ да хады прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Міхаіл Камынін.
Паводле яго, гэты працэс ідзе ў ключы, уласьцівым бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ – “у адсутнасьці празрыстасьці і якіх бы то ні было пэўных правілаў, узгодненых краінамі-удзельніцамі АБСЭ”.

Паводле прадстаўніка МЗС Расеі, “ужо зараз робяцца высновы пра адсутнасьць неабходных умоваў для правядзеньня ў Беларусі дэмакратычных выбараў”.

Міхаіл Камынін заявіў, што назіральнікі АБСЭ неаднаразова выстаўлялі ацэнкі выбараў яшчэ да таго, як яны адбыліся. Прадстаўнік расейскага МЗС лічыць такі падыход прадузятым.