На шашы Менск–Масква зьявілася рэкляма за Мілінкевіча

Радыё Свабода На міжнароднай аўтатрасе Масква-Менск зьявіліся рэклямныя шчыты ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча. Яны разьмешчаныя на расейскай частцы шашы і бачныя пры руху як зь Беларусі ў Расею, гэтак і з Расеі ў Беларусь.
На іх – партрэт кандыдата ад аб''яднанай беларускай апазыцыі і подпіс –“Беларусы Расеі – за Мілінкевіча”. Інтэрнэт-выданьне “Беларускі партызан” паведамляе, што рэклямныя шчыты аплачаныя і зробленыя беларусамі, якія жывуць і працуюць у Расеі. Яны аплачаныя да канца сакавіка.