Мілінкевіч сустракаецца з выбарцамі Гомеля

Радыё Свабода Звыш 600 гамельчукоў прыйшло на сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта А.Мілінкевічам у Гарадзкі цэнтар культуры. Перад пачаткам яго выступу тут сьпявала Вальжына Цярэшчанка.
Заўтра Мілінкевіч будзе сустракацца з выбарцамі ў Рэчыцы і Мазыры. Сачыце за паведамленьнямі на нашым сайце.