Затрыманы дэпутат гомельскага гарсавету Ю.Глушакоў

Радыё Свабода У Гомелі супрацоўнікамі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі затрыманы дэпутат гарсавету Юры Глушакоў. У яго сканфіскавалі 11 тысяч улётак з карыкатурамі – бамжы зьбіраюць на сьметніках пустыя бутэлькі. Беларускія афіцыйныя тэлеканалы падаюць гэта як праект сацыяльнай рэабілітацыі людзей бяз пэўнага месца жыхарства.
У дачыненьні дэпутата Глушакова складзены пратакол паводле артыкулу 172, часткі 3 Адміністрацыйнага кодэксу – распаўсюд друкаванай прадукцыі, зьмест якіх наносіць урон дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.