Карэспандэнта “Gazety Wyborczaj” не ўпусьцілі ў Беларусь

Радыё Свабода Вацлаў Радзівіновіч прыехаў цягніком з Варшавы раніцай а 9-й гадзіне на чыгуначны вакзал у Горадню. Падчас праверкі дакументаў ягоны пашпарт забраў памежнік, праз некаторы час вярнуўся і сказаў, што яго не ўпускаюць у Беларусь. Прычыны ён не патлумачыў.
У Вацлава Радзівіновіча ў пашпарце была сапраўдная беларуская віза і акрэдытацыя міністэрства замежных спраў Беларусі.

Праз 50 хвілінаў гэтым жа цягніком ён вярнуўся ў Польшчу.