Мілінкевіч наведае Гомельшчыну

Радыё Свабода Заўтра, 19 лютага, лідэр дэмакратычных сілаў, кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч наведае Гомельскую вобласьць.
У Жлобіне ў яго заплянавана сустрэча з выбарцамі а 12-й гадзіне ў актавай зале музычнай школы.

Затым Аляксандар Мілінкевіч пераедзе ў Сьветлагорск, каб а 15-й гадзіне сустрэцца з мясцовымі выбарцамі ў гарадзкім Палацы культуры.

На 18-ю гадзіну ў кандыдата ў прэзыдэнты ад Дэмакратычных сілаў заплянавана сустрэча з жыхарамі Гомеля ў гарадзкім Цэнтры культуры на вуліцы Ірынінскай.