Сяргей Гайдукевіч: “За сувэрэнную, незалежную, квітнеючую Беларусь!”

Радыё Свабода Сяргей Гайдукевіч у сваім выступе пасьля рэгістрацыі кандыдатам на прэзыдэнта быў кароткім: ён дзякаваў тым, хто паставіў подпіс на ягоную карысьць.
(Гайдукевіч: ) “Як дэпутат беларускага парлямэнту асабліва хачу падзякаваць дэпутатам Дзяржаўнай думы Расеі за іх шчырыя пажаданьні, каб у нашай краіне захаваліся стабільнасьць і далейшае разьвіцьцё сяброўскіх адносінаў паміж нашымі народамі”.

Спадар Гайдукевіч назваў сваёй стратэгічнай задачай зьберажэньне стабільнасьці і парадку, выплаты пэнсіяў і заробкаў:

(Гайдукевіч: ) "Каб нашы дзеці і ўнукі, нягледзячы на папярэднія выступы, ганарыліся сваёй краінай. Мой перадвыбарчы лёзунг: “Новая Беларусь – адзінства, парадак у краіне, дабрабыт у доме”. За сувэрэнную, незалежную, квітнеючую Рэспубліку Беларусь! За вас, дарагія суайчыньнікі! За Беларусь".