Актывістаў групы Мілінкевіча затрымалі пад Лідай

Радыё Свабода, Гародня На шашы пад Лідай затрымалі машыну з трыма сябрамі ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, якія ехалі з Горадні
Каля 9 раніцы міліцыянты затрымалі каля вёскі Цыбары машыну, у якой ехалі Сяргей Мальчык, Мікола Лемяноўскі і Уладзімір Скапа. Каля Шчучына іх ужо спынялі і спраўдзілі міліцыянты. Гэтым разам ім адразу сказалі, што машына нібыта падазраецца ў наезьдзе на чалавека, і трэба ехаць у Ліду ў РАУС. У 9.30 затрыманыя чакалі ў пастарунку міліцэйскага экспэрта, які павінен быў агледзець машыну.