Праграма Мілінкевіча прагназуе рост заробкаў да 550 эўра

Радыё Свабода Палітычная Рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў сёньня зацьвердзіла перадвыбарчую праграму Аляксандра Мілінкевіча.
“Наша праграма пабудаваная на трох фундамэнтальных каштоўнасьцях: свабода, праўда, справядлівасьць”, – заявіў Аляксандар Мілінкевіч. Паводле яго, праграма не прадугледжвае рэвалюцыйных зьменаў, а зьяўляецца плянам "спакойнага, але ўпэўненага разьвіцьця Беларусі".

Праграма Мілінкевіча прадугледжвае “палітычную рэформу – аднаўленьне прынцыпу падзелу ўладаў, скасаваньне абавязковай і ўсеагульнай кантрактнай сыстэмы, рост заробку, падтрымку маладых сем''яў”.

Паводле Мілінкевіча, рэалізацыя праграмы створыць паўмільёна новых працоўных месцаў і забясьпечыць рост сярэдняга заробку да 550 эўра.

Заўтра ў Маскве ў офісе Саюза правых сіл адбудзецца прэзэнтацыя перадвыбарчай праграмы Мілінкевіча.

Акрамя самога кандыдата, ягоную каманду на гэтым мерапрыемстве будуць прадстаўляць Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Сяргей Калякін.

Зьнешнія спасылкі: • Афіцыйны сайт А.Мілінкевіча