У Мастах будуць судзіць за каляндарыкі са здымкам А.Мілінкевіча

Радыё Свабода, Гародня Сёньня ў 14.30 у мастоўскім раённым судзе адбудзецца разгляд адміністрацыйна справы Яўгена Скрабутана з Горадні — сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча.
Справа датычыць нібыта незаконнай перадвыбарчай агітацыі. Паводле Яўгена Скрабутана, судовая справа грунтуецца таксама на факце канфіскацыі ў яго 5000 каляндарыкаў са здымкам Мілінкевіча на мастоўскай чыгуначнай станцыі. Там яго затырмалі мастоўскія міліцыянты, адзін пратакол яны накіравалі ў суд, другі — у адміністрацыйную камісію, напісаўшы, што ў хлопца сканфіскавалі паліграфічную прадукцыю без выходных дадзеных, якая нібыта наносіць шкоду Рэспубліцы Беларусь. Камісія зьбіралася 7 лютага, Яўген прыяжджаў на яе з Горадні. Наступным разам камісія зьбярэцца 21-га.