У Менску гарыць будынак інстытуту “Менскпраектмэбля”

Алег Грузьдзіловіч, Менск Двухпавярховы будынак “Менскпректмэбля” знаходзіцца на вуліцы Кальварыйскай. Паводле апэратыўнага дзяжурнага МЧС пажар ў будынку пачаўся а 17-й гадзіне і дагэтуль не пагашаны.
“Зараз агнём ахоплены ўвесь будынак. Пра пацярпелых можам сказаць толькі што дакладна адзін чалавек з апёкамі дастаўлены ў 2-гі гарадзкі шпіталь. Колькі грамадзянаў эвакуявана з будынку? Не лічылі.” – сказаў карэспандэнту Радыё Свабода маёр Чабатароў з апэратыўнай управы МЧС.

Паводле пажарніка, у тушэньні агню задзейнічаныя 8 пажарных разьлікаў і дзьве спэцыяльныя аўтамашыны зь вялікімі лесьвіцамі.