Прэзыдэнт Літвы – за дэмакратычныя выбары ў Беларусі

Тацяна Поклад, Вільня Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у часе сваёй прэсавай канфэрэнцыі сказаў сёньня, што Літва выступае за дэмакратычныя і свабодныя прэзыдэнцкія выбары і што трэба стварыць умовы для людзей Беларусі свабодна выказаць у часе выбараў сваю волю.
(Адамкус: ) “Літва ў сваёй палітычнай сыстэме ўжо ажыцьцявіла гэты прынцып. Мы зьяўляемся свабоднымі, не баімся сказаць сваё слова, актыўна ўдзельнічаем у міжнароднай палітыцы. Жадаю гэтага і людзям Беларусі”.