Паслы Эўразьвязу абураны рашэньнем беларускіх уладаў

Радыё Свабода “Ліквідацыя Вярхоўным судом Беларускага саюзу моладзевых і дзіцячых аб''яднаньняў “Рада” – палітычна матываванае рашэньне” – гаворыцца ў супольнай заяве кіраўнікоў пасольстваў краінаў Эўразьвязу ў Беларусі.
У дакумэнце адзначаецца, што гэта – “яшчэ адзін сур''ёзны ўдар па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”.

Амбасадары краінаў Эўразьвязу адзначаюць, што “Рада” усталявала шчыльныя сувязі са шматлікімі моладзевымі арганізацыямі Эўропы і стала каардынатарам шэрагу сумесных праектаў з грамадзкімі арганізацыямі суседніх краінаў.

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эўразьвязу заклікалі беларускія ўлады перагледзіць рашэньне аб закрыцьці саюзу “Рада”.