Радыё Свабода Намесьнік дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх справах Дэніел Фрыд заявіў, што Злучаныя Штаты не чакаюць, што маючыя адбыцца ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары будуць свабоднымі і справядлівымі.
Дэніел Фрыд дадаў, што ЗША ня могуць ні пры якіх абставінах падтрымаць вулічны гвалт у адказ на магчымае фальшаваньне выбараў 19 сакавіка.
Агенцтва “Асашыэйтэд Прэс” падае заяву Дэніела Фрыда, зробленую ў Вашынгтоне 7 лютага, у якой гаворыцца, што амэрыканскі Кангрэс выдаткаваў больш чым 21 мільён даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША заявіў таксама, што ЗША не вітаюць падаўжэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі, аднак пры гэтым не падтрымліваюць афіцыйна ніякага іншага патэнцыйнага кандыдата, уключна з кандыдатам ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам.