Зьліквідавана чарговая недзяржаўная арганізацыя

Радыё Свабода Сёньня быў зьліквідаваны Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “Рада”.
6 лютага 2006 году рашэньнем Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “Рада” быў зьліквідаваны. Суд прызнаў абгрунтаванасьць прэтэнзій, прад’яўленых да арганізацыі з боку Міністэрства юстыцыі.

Адзінае зьнятае з саюзу абвінавачаньне – “падбухторваньне да ўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржаўных органаў”.

Працэс над “Радай” пачаўся 28 студзеня і дзеля вызначэньня лёсу арганізацыі хапіла тыдня. Прадстаўнікі “Рады” называюць ліквідацыю арганізацыі “сплянаванай палітычнай кампаніяй”.