Казулін і Мілінкевіч разам едуць у Маскву

Радыё Свабода Патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча запрасілі на круглы стол, які адбудзецца сёньня ў Маскве.
На мерапрыемства ў гатэлі "Шаратон" запрошаная таксама вялікая група расейскіх і беларускіх палітыкаў і экспэртаў, якія цікавяцца гэтай праблематыкай, прынамсі, дэпутаты Дзярждумы, супрацоўнікі апарату так званай Саюзнай дзяржавы, амбасады Беларусі ў Расеі.

Арганізатары мерапрыемства - уплывовыя прадстаўнікі беларускай дыяспары, перадусім зьвязаныя з маскоўскай філіяй Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны.