Горадня: дэмсілы рыхтуюцца да агітацыйнай кампаніі

Радыё Свабода Як паведаміў кіраўнік Гарадзенскага абласнога штаба А.Мілінкевіча Анатоль Хацько, цяпер адбываецца падрыхтоўка да агітацыйнай кампаніі. Паводле папярэдняй інфармацыі, нікога зь лягеру аб’яднаных дэмсілаў у Горадні ва ўчастковыя камісіі не ўключылі.
Паводле намесьніка кіраўніка абласнога штаба А.Казуліна Ўладзіміра Кісялевіча, у Горадні нікога зь іхніх людзей у склад участковых камісіяў не ўключылі, але яны плянуюць накіраваць у камісіі сваіх назіральнікаў.