Радыё Свабода Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які цяпер знаходзіцца ў Брусэлі, 1 лютага правядзе перамовы з кіраўніком Эўракамісіі (выканаўчай улады Эўразьвязу) Мануэлам Барозу.
Пра гэта ўвечары 31 студзеня паведаміў нашаму карэспандэнту па тэлефоне з Брусэлю Анатоль Лябедзька.
Наагул, заўтрашні дзень будзе пераважна заняты сустрэчамі беларускай дэлегацыі з журналістамі розных краінаў, якія праяўляюць надзвычайны інтарэс да падзеяў у Беларусі.
Сёньня, як мы ўжо паведамлялі, Аляксандар Мілінкевіч выступіў на паседжаньні Камітэту міжнародных справаў Эўрапейскага парлямэнту. Уся другая палова дня 31 студзеня прайшла у сустрэчах беларускай дэлегацыі з дэпутатамі ўсіх фракцыяў Эўрапарлямэнту.
Гл. таксама А.Мілінкевіч запрасіў эўрапейскіх дэпутатаў у Менск А.Мілінкевіч: Эўропа павінна ўдзельнічаць у дэмакратызацыі Беларусі Эўразьвяз – за санкцыі супраць афіцыйнага Менску А.Мілінкевіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі Эўразьвязу Эўропа ня хоча спрашчаць візавы рэжым для беларусаў