А.Пісальніка выклікалі ў пракуратуру з нагоды яго публікацыяў

Радыё Свабода Галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna” ў эміграцыі” Анджэй Пісальнік ў другой палове дня пабываў у Веніяміна Лук’янава — старшага памочніка гарадзенскага абласнога пракурора.
Журналіст даведаўся, што адбываецца праверка публікацыяў у газэце “Glos znad Niemna” ў эміграцыі”, а таксама ў часопісе “Magazyn Polski” ў эміграцыі”, аўтарам некаторых зь якіх ён зьяўляецца.

Паводле спадара Пісальніка, сярод публікацыяў артыкул “Як улады нішчылі Саюз палякаў” і гутарка з Анжалікай Борыс — старшынёй Саюзу палякаў Беларусі, якую не прызнаюць улады. Правялі экспэртызу гэтых артыкулаў. Анджэй Пісальнік адмовіўся даваць тлумачэньні.

На мінулым тыдні ў пракуратуры быў ягоны калега Андрэй Пачобут — галоўны рэдактар часопіса“Magazyn Polski” ў эміграцыі”, але ён таксама адмовіўся даваць тлумачэньні.