АБСЭ будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі

Уладзімер Глод, Менск За прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі будуць назіраць прыкладна 30 доўга- і 300 кароткатэрміновых назіральнікаў ад Бюро дэмакратычных інстытутаў правоў чалавека АБСЭ.
Гэтыя лічбы назваў нашаму радыё сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік адразу пасьля сёньняшняй сустрэчы кіраўніцтва ЦВК з экспэртамі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.

Столькі ж прадстаўнікоў ад гэтай арганізацыі былі ў Беларусі падчас правядзеньня выбараў у Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе.