Шэйман заяўляе, што подпісы зьбіраюцца законна

Радыё Свабода Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Аляксандра Лукашэнка Віктар Шэйман заявіў сёньня, што кіраваная ім група працуе ў межах заканадаўства і не выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс.
(Шэйман: ) “Мы ня можам парушаць заканадаўства ні пры якіх умовах, подпісы зьбіраюць толькі чальцы ініцыятыўнай групы і толькі паводле добраахвотнага жаданьня выбаршчыкаў”.

Паводле яго, усё чальцы групы прыйшлі ў яе добраахвотна і без прымусу, і не атрымліваюць платы за сабраныя подпісы.