С.Скрабец – за “Ўладу без Лукашэнкі”

Радыё Свабода Сяргей Скрабец падтрымаў кампанію “Улада без Лукашэнкі”, распачатую ў прадпрымальніцкім асяродзьдзі. Як паведаміў Радыё Свабода актывіст прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, пра гэта арганізатарам кампаніі заявіў кіраўнік ініцыятыўнай групы зьняволенага прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзыдэнты Сяргей Галаганюк.
Нагадаем, прыхільнікі кампаніі “Ўлада без Лукашэнкі” удзел цяперашняга кіраўніка краіны ў прэзыдэнцкіх выбарах лічаць незаконным. У Генэральную пракуратуру і Канстытуцыйны суд імі накіраваныя заявы пра неаднаразовыя парушэньні Лукашэнкам беларускага заканадаўства. У прыватнасьці, актывісты прадпрымальніцкага руху вінавацяць яго ва ўтрыманьні ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Паводле Ледніка, Скрабец першым зь цяперашніх прэтэндэнтаў падтрымаў кампанію “Ўлада без Лукашэнкі”.