Заснавальнікі “Свабоднага тэатру” высьвятляюць адносіны

Ігар Карней, Менск “Свабодны тэатар”, аб заснаваньні якога было абвешчана летась, перажывае пэрыяд высьвятленьня адносінаў паміж сваімі заснавальнікамі. Андрэй Курэйчык і Мікалай Халезін абвінавачваюць адзін аднаго ў непрафэсійных падыходах у рэалізацыі праекту. Андрэй Курэйчык лічыць, што тэатар занадта зангажаваны ў апазыцыйную палітыку.
Першым нязгоду з тэатральнай палітыкай паплечнікаў выказаў малады драматург Андрэй Курэйчык. Днямі ён абвясьціў, што з глыбокім расчараваньнем дыстанцыюецца ад “Свабоднага тэатру”.

(Курэйчык: ) “Я цалкам падтрымліваю настрой і мэты, якія ставіў перад сабой калектыў “Свабоднага тэатру”; мне вельмі падабаюцца самі спэктаклі. Для мяне праблема крыху ў іншым – зусім непразрыстай была сыстэма прыняцьця рашэньняў і сыстэма фінансаваньня праекту. Я ня мог у гэтым разабрацца, і ў мяне склалася трывалае адчуваньне: шмат якія рашэньні прымаліся колам ня толькі тэатральных людзей. І для мяне гэта было пэўнай праблемай”.

(Карэспандэнт: ) “Пэўна, вы чулі ці бачылі выказваньне Мікалая Халезіна: Курэйчык ня мае права падобнае гаварыць, паколькі не зьяўляецца сябрам “Свабоднага тэатру”, а проста некалькі разоў браў удзел у працы журы”.

(Курэйчык: ) “Не зусім так. Бо можна пачытаць прэсу, можна паглядзець палажэньне першага конкурсу, дзе названыя тры арганізатары, пайменна. Іх усяго тры, ня больш і ня менш. Можна запытаць: хто знайшоў месца для арганізацыі тых жа майстар-клясаў у Вэргініі Тарнускайтэ на базе Літоўскага культурнага цэнтру. Я тут нават ня буду спрачацца, бо разумею, якія мэты стаяць за такімі выказваньнямі – проста дыстанцыявацца”.

Апроч таго, Андрэй Курэйчык ускосна даў зразумець: калі ягоныя заслугі як драматурга прызнаныя ў тым ліку і за межамі Беларусі, творчы багаж былых аднадумцаў пакідае жадаць большага. Яшчэ адзін заснавальнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін падобныя падазрэньні адхіляе і спасылаецца на мінулагоднюю тэатральную сустрэчу ў Маскве і свае асабістыя посьпехі ў конкурсах маладых драматургаў.

(Халезін: ) “Тое, як прайшла сустрэча ў Маскоўскім цэнтральным доме актора зь беларускімі драматургамі – гэта відавочна яскравы прарыў. Я ўжо не кажу, што ставяцца п''есы ў Маскве – гэта як само сабой. Але тое мерапрыемства выклікала вялізны рэзананс. Шэраг маскоўскіх газэт па паласе адвялі пад гэтае мерапрыемства, і гэта быў экстраардынарны факт. Бо мерапрыемствы, якія праходзяць у доме актора, рэдка выклікаюць падобны ажыятаж”.

Пазыцыю Мікалая Халезіна пэўным чынам падзяляе і вядучы актор Рускага драматычнага тэатру Расьціслаў Янкоўскі.

(Янкоўскі: ) “Ну, гэта ж Курэйчык, у сваім рэпэртуары, “раскручаны” сам сабой. Ён, безумоўна, таленавіты чалавек, безумоўна. Але абсалютна славалюбівы. А цяпер яшчэ пераўтварыўся ў вялікага дзеяча. Я яму тэлефаную дадому – яго ніколі няма, дзесьці пастаянна разьяжджае. Усюды піша пра сябе, услаўляе сябе, які ён аўтар, якія ў яго геніяльныя творы”.

Ад моманту свайго заснаваньня “Свабодны тэатар” знаходзіцца на паўпадпольным становішчы. Тэатральныя пастаноўкі адбываюцца на кватэрах ці ў засакрэчаных клюбах, а публіка зьбіраецца па тэлефанаваньні. Між тым, ужо сфармавалася суполка пастаянных гледачоў, якія даюць сьмелым спэктаклям (у лексычным аздабленьні дыялёгаў) высокую ацэн