Подпісы за Пазьняка зьбіраюць і ў 25-градусны мароз

Радыё Свабода Нягледзячы на моцны мароз, актывісты КХП БНФ у цэнтры Віцебску зьбіралі сёньня подпісы за вылучэньне Зянона Пазьняка на кандыдата ў прэзыдэнты.
Паводле апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі, сёньня, калі ЦВК вынес папярэджаньне ініцыятыўнай групе Зянона Пазьняка, зьбіраньне подпісаў мусіць стацца справай салідарнасьці ўсіх аднадумцаў лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.

Зьбіральнікі подпісаў прастаялі каля дома №28 па вуліцы Леніна каля чатырох гадзінаў, нягледзячы на 25-градусны мароз. І мінакі не пакінулі пікет без увагі – сёньняшні дзень стаўся адным з самых удалых у працы зьбіральнікаў. За вылучэньне Зянона Пазьняка на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах падпісаліся каля сарака чалавек.