Берасьцейскія ўлады цікавяць крыніцы фінансаваньня мясцовых газэтаў

Радыё Свабода Рэдакцыі берасьцейскіх газэтаў атрымалі ліст з гарвыканкаму, у якім прапануецца да 19 студзеня паведаміць у аддзел ідэалягічнай работы падрабязныя зьвесткі пра выданьне.
Гарвыканкам цікавяць крыніцы фінансаваньня газэтаў, іхная выдавецкая база, сыстэма распаўсюду, а таксама наклад газэтаў і адсотак звароту. Берасьцейская вэртыкаль патрабуе, каб рэдактары мясцовых выданьняў паведамілі пра фінансава-гаспадарчую дзейнасьць рэдакцыі, яе тэхнічную і матэрыяльную забясьпечанасьць і асноўных рэклямадаўцаў.

Гарадзкія ўлады жадаюць ведаць пра “актуальнасьць і якасьць падрыхтаваных матэрыялаў, адпаведнасьць іх рэдакцыйнай палітыцы” і праблемы выданьняў.