Штаб А.Казуліна апасаецца фальшывых подпісаў

БелаПАН Супраць Аляксандра Казуліна робяцца правакацыі і рыхтуюцца новыя – лічыць ягоны прэсавы сакратар Ніна Шыдлоўская.
Паводле яе, 15 студзеня ў штаб Казуліна прыйшоў жыхар Магілёўскай вобласьці Іван Салановіч, які прапанаваў купіць подпісы ў падтрымку кандыдата. Падпісныя лісты, прапанаваныя на продаж, былі каляровымі копіямі лістоў з подпісамі, сабранымі падчас мінулай выбарчай кампаніі 2001 году. Супрацоўнікі штабу ў рэзкай форме адмовілі Салановічу.

Прэсавы сакратар Аляксандра Казуліна Ніна Шыдлоўская таксама паведаміла, што ў штаб з некалькіх крыніцаў паступіла інфармацыя аб тым, што рыхтуецца "ўкіданьне" ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі 50 тысяч несапраўдных подпісаў у падтрымку Казуліна, што дазволіць прызнаць усе подпісы, сабраныя ў яго падтрымку, несапраўднымі.