А.Бяляцкі атрымаў прэмію Сахарава

Радыё Свабода Нарвэскі Хэльсынскі камітэт ўзнагародзіў Алеся Бяляцкага – кіраўніка зьліквідаванага беларускага праваабрончага цэнтру “Вясна” прэміяй Андрэя Сахарава.
У тлумачэньні да ўзнагароды сказана, што Алесь Бяляцкі аказвае праўную, палітычную і практычную дапамогу ахвярам аўтарытарнага ўраду Аляксандра Лукашэнкі.

Нарвэская праваабарончая арганізацыя ўсталявала прэмію ў гонар знакамітага расейскага праваабаронцы Андрэя Сахарава ў 1980-м годзе.