Кіраўніка рэгіянальнага штабу Мілінкевіча выклікалі ў міліцыю

Радыё Свабода Алесь Дзергачоў са Смаргоні, акрамя таго, што ўзначальвае ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча на Смаргоншчыне, кіруе раённай арганізацыяй БНФ “Адраджэньне”. Сёньня яго запрасілі ў міліцыю на размову.
Начальнік аддзелу грамадзкай бясьпекі задаваў пытаньні наконт бюлетэню “Наш Смаргонскі край”, які Алесь Дзергачоў выпускае некалькі месяцаў накладам 299 асобнікаў. Спадар Дзергачоў адмовіўся адказваць на пытаньні й папрасіў удакладніць, у чым яго абвінавачваюць. Міліцыянт ніякіх абвінавачаньняў ня выставіў, і на гэтым размова закончылася.

Сёньня ж да Алеся Дзергачова патэлефанаваў пракурор раёну і таксама запрасіў на размову. Спадар Дзергачоў адказаў, што бяз позвы да яго ня пойдзе.