Армія Расеі гатовая да "гвалтоўных выступаў" у краінах экс-СССР

Радыё Свабода “Расея гатовая да магчымасьці гвалтоўных выступаў супраць канстытуцыйнага ладу ў постсавецкіх краінах, вынікам якога можа стаць нестабільнасьць на межах”.
Пра гэта гаворыцца ў артыкуле намесьніка прэм''ер-міністра Расеі, міністра абароны гэтай краіны Сяргея Іванова, надрукаваным ў "Wall Street Journal".

Сяргей Іваноў падкрэсьлівае, што Расеі “неабходна ўлічваць так званы “фактар няпэўнасьці”.

“Пад ім – працягвае расейскі міністар – мы разумеем палітычны ці ваенна-палітычны канфлікт ці працэс, які патэнцыйна можа ўяўляць сабой прамую пагрозу бясьпецы Расеі ці зьмяніць геапалітычную рэальнасьць у рэгіёне расейскіх стратэгічных інтарэсаў”.

Паводле Сяргея Іванова “галоўным клопатам Расеі зьяўляцца ўнутраная сытуацыя у некаторых краінах, якія ўваходзяць у СНД, і ў прылеглых да іх рэгіёнах”.