За “Народнай Воляй” сочаць

Радыё Свабода Сёньня ля будынка па вуліцы Энгельса ў Менску, дзе месьціцца рэдакцыя “Народнай Волі” і адкуль ад’яжджаў аўтамабіль у Дуброўна, удзельнікі паездкі заўважылі некалькі чалавек у цывільным адзеньні, якія без асаблівай маскіроўкі вялі назіраньне за наведнікамі рэдакцыі.
Паводле Анатоля Лябедзькі і Гары Паганяйлы, згаданыя асобы належаць да сілавых структур, а каля “Народнай Волі” займаліся назіраньнем.

Калі спадары Лябедзька і Паганяйла паспрабавалі высьветліць мэты місіі, якую выконвалі незнаёмыя, то тыя ўстрымаліся ад падрабязных тлумачэньняў, але разам з тым і не адмаўлялі даведзенага да іх зьверху “заданьня”.