Барысаўскі праваабаронца затрыманы ля адміністрацыі Лукашэнкі

Радыё Свабода
Барысаўскі праваабаронца Алесь Абрамовіч затрыманы ў Менску на вуліцы Энгельса насуперак будынка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Спадар Абрамовіч разгарнуў плякат “Выбары без дыктатара Лукашэнкі”. Праз хвіліну ахоўнікамі прэзыдэнцкага будынка ён быў затрыманы.