Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам "Газпрому"

Радыё Свабода У нядзелю, 8 студзеня, Аляксандар Лукашэнка правёў перамовы з намесьнікам кіраўніка “Газпрому”, Аляксандрам Мядзьведзевым.
Бакі абмеркавалі шэраг газавых праектаў, у прыватнасьці, пашырэньне падземных газавых сховішчаў у Беларусі (да 1 мільярду кубамэтраў), а таксама пашырэньне транзытных магутнасьцяў для павялічэньня паставак газу ў Заходнюю Эўропу празь Беларусь. На сёньня большая частка расейскага транзыту ў краіны Заходняй і Цэнтральнай Эўропы ідзе праз Украіну.