В.Леванеўскі зноў абвясьціў галадоўку

Радыё Свабода Валер Леванеўскі пачаў чарговую галадоўку пратэсту супраць парушэньня сваіх правоў. Паводле сваякоў вязьня, ён галадуе з 7 студзеня.
Асноўнае патрабаваньне Валера Леванеўскага — адмена накладзенага на яго пакараньня: забароны сустракацца зь сям’ёй. Гэтак адміністрацыя Івацэвіцкай калёніі пакарала Валера Леванеўскага нібыта за парушэньне турэмнага рэжыму.

Валер Леванеўскі знаходзіцца за кратамі з траўня 2004 году, яго пакаралі за паклёп на прэзыдэнта на 2 гады турэмнага зьняволеньня. За гэты час ён некалькі разоў трымаў галадоўкі, дамагаючыся выкананьня сваіх правоў і правоў іншых вязьняў.