Тайвань закрыў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

Радыё Свабода Міністэрства замежных справаў Тайваню паведамляе, што Тайвань закрывае сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.
Паводле тайваньскага МЗС, адкрытае ў 1996 годзе бюро не скарыстоўвалася ў поўным аб’ёме. Беларусь ніколі ня мела свайго аналягічнага прадстаўніцтва на Тайвані.

Прадстаўнік тайваньскага МЗС заявіў, што ў сытуацыі калі цягам некалькіх гадоў актыўна супрацоўнічае з Пэкінам, супраціўляецца ўступленьню Тайваню ў ААН і Ўсясьветную арганізацыю здароўя, цяжка гаварыць пра больш шчыльныя адносіны паміж Менскам і Тайпэям.

Кітай і Тайвань аддзяліліся ў 1949 годзе ў выніку грамадзянскай вайны, аднак Пэкін пасьлядоўна лічыць выспу сваёй правінцыяй і не прызнае незалежнасьці Тайваню.

Падчас нядаўняга візыту ў Кітай Аляксандар Лукашэнка падпісаў дакумэнт у якім падцьвердзіў, што Беларусь не прызнае незалежнасьці Тайваню.