Базавая велічыня цяпер складае 35 тысяч рублёў

Паводле БелаПАН Зь 1 сьнежня ў адпаведнасьці з пастановай беларускага ўраду памер базавай велічыні павялічваецца з 31 тысячы да 35 тысяч рублёў.
У сувязі з гэтым павялічваецца памер дапамогі па беспрацоўі, а таксама стыпэндыяў грамадзянам, якія праходзяць прафэсійнае навучаньне паводле накіраваньня органаў дзяржаўнай службы занятасьці. Да базавай велічыні прывязаныя таксама памеры шэрагу дзяржаўных пошлін, плацяжоў і штрафаў.