Жлобін: пасьля спажываньня малочных прадуктаў захварэла каля 50 чалавек

Радыё Свабода За чатыры апошніх дні лістапада ў інфэкцыйнае аддзяленьне жлобінскага шпіталю патрапілі каля паўсотні мясцовых жыхароў, у тым ліку 26 дзяцей.
Усім шпіталізаваным пастаўлены аднолькавы дыягназ – “гастраэнтэрыт невядомай этыялёгіі”.

Лекары сьцьвярджаюць, што хворыя паступілі ў шпіталь у стане сярэдняй ступені цяжкасьці. Пры гэтым яны казалі, што спажывалі ў ежу малочныя прадукты.

У Жлобінскім раёне цяпер працуе спэцыяльная камісія цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі, якая высьвятляе крыніцу распаўсюджаньня кішэчнай інфэкцыі.