Затрыманы адзін з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня

Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Алеся Талстыку і актывіста прадпрымальніцкага руху Руслана Луцэнку.
Яны раздавалі ўлёткі за адмену прэзыдэнцкага ўказу №760 каля унівэрмагу "Беларусь". Абодвух прадпрымальнікаў даставілі ў Заводзкі РУУС, дзе яны цяпер і знаходзяцца.

Як паведаміў адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, заўтра а 10-й раніцы затрыманых адвязуць у суд Заводзкага раёну. Ім інкрымінуецца адмінстрацыйнае правапарушэньне.