Прыпынена яшчэ адна справа супраць маладафронтаўца

Алесь Дашчынскі, Менск Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову за подпісам сьледчага ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці.
У ёй гаворыцца, што папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, па якой ён праходзіць падазраваным, прыпынена. Прычына ў "немагчымасьці правядзеньня сьледчых дзеяньняў".

Аналягічныя пастановы атрымалі таксама Кірыл Атаманчык са Жлобіну і Андрусь Цянюта з Гомелю.

• Гомель: КДБ прыпыніла сьледзтва датычна “Маладога фронту” , 26.11.2007