Міністар У.Навумаў наведае Жэнэву

Алесь Дашчынскі, Менск Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў возьме ўдзел у сэсіі рады Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, якая праходзіць у Жэнэве.
Падчас знаходжаньня ў Жэнэве міністар У.Навумаў сустрэнецца з генэральным дырэктарам арганізацыі і абмяркуе пытаньні далейшага супрацоўніцтва.

Нагадаем, міністар У.Навумаў уваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.

• Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Зьвязу, 10.04.2006